Лебедзь-шыпун і вароны-хуліганкі

Колькі сябе помню пад час, і асабліва пасля атрымання біялагічнай адукацыі, заўсёды стараўся зразумець біялагічны "падтэкст" ці хутчэй сэнс усіх цікавых паводзін птушак і іншых жывёл.

Аднак некаторыя з іх, асабліва вельмі разумных відаў, зразумела растлумачыць цяжка і часам найлепш і найпрасцей прыпісаць птушкам нейкія чалавечыя якасці ці матывы.

птушкі

Так атрымалася і ў гэты раз. Шэрыя вароны - надзвычай разумныя птушкі, тым больш могуць і ўмеюць эфектыўна дзейнічаць калектыўна. У пойме яны звычайна гаспадары ці, па меншай меры, стараюцца самае важнае - на іх погляд - там кантраляваць. Любыя параўнальна вялікія віды птушак: вялікія бакланы, шэрыя і вялікія белыя чаплі не могуць адчуваць сябе бяспечна там, дзе да іх могуць дабрацца шэрыя вароны. Які ў гэтым вялікі біялагічны сэнс - сказаць цяжка.

І вось самы незвычайны выпадак з пачатку лютага - малады лебедзь-шыпун (другога году жыцця, мяркуючы па колеру дзюбы) адпачываў і чысціўся на беразе Нёману і тым прыцягнуў увагу пары (?) шэрых варон. Яны яўна і настойліва пачалі "прыставаць" да яго.

Што адбывалася і як, глядзіце тут:

https://youtu.be/mbrFlHr19Q0

Здавалася б, адзін выпад ці ўдар дзюбай ці крылом паставіў бы ваон "на месца". Аднак лебедзь нават не спрабаваў абараніць сябе і паплыў далей:

птушкі

Адзіны з біялагічных сэнсаў, які змог прыдумаць каб растлумачыць, здаецца, зусім безсэнсоўныя і нават небяспечныя паводзіны, гэта узмацненне сацыяльных сувязяў унутры пары варон. Ну і парверка аддансці партнёраў адзін аднаму. 

Можа ў Вас ёсць іншыя магчымыя тлумачэнні?

 

Кропка назірання

Лебедзь-шыпун і вароны-хуліганкі

Каментары

Серые вороны - наглые и хитрые "бандиты" птичьего царства, разорители гнезд, от внимательного их взгляда трудно уберечь гнездо и потомство... А видео показало и подтвердило их смелость, наглость и настойчивость. 

Насамрэч на гэтага лебедзя гэта моцна не паўздзейнічала: штодзень корміцца паблізу ад таго месца, адкуль яго прагналі вароны.