Старажытныя птушкі выкарыстоўвывалі механарэцэптары ў дзюбе для пошука ежы

Невялікая каманда даследчыкаў з Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі знайшла доказы таго, што водна-балотныя птушкі з групы літорнітыдаў (lithornithid), якія жылі ў крэйдавым перыядзе, ужо выкарыстоўвывалі адмысловыя механічныя мікрарэцэптары для таго, каб эфектыўней знаходзіць ежу.

Так званыя карпускулы Гэрбста (Herbst corpuscles) – спецыяльныя, мікраскапічнага памеру структуры, размяшчаюцца на кончыках дзюбаў многіх сучасных відаў птушак: і ў больш старажытных прадстаўнікоў класа - як ківі, так і больш сучасных - такіх як кулікі, чайкі і ібісы. Яны дазваляюць знаходзіць больш ці менш дробную здабычу ў глебе ці глеі дзякуючы адчуванню яе рухаў і без удзелу зроку ці іншых ворганаў пачуццяў.

Параўнанне гэтых структур і іх размяшчэння ў сучасных і старажытных птушак правялі B, C. J. du Toit з універсітэту Кэйптауна і A. Chinsamy з S. J. Cunningham з універсітэту Witwatersrand.

Для гэтага яны спачатку зрабілі сотні зрэзаў з дзюбаў прадстаўнікоў розных сучасных таксонаў, а потым пачалі шукаць падобныя структуры на розных акамянелых парэштках старажытных птушак, якіх адносяць да групы lithornithid. Падобныя мікра-структуры былі ў іх знойдзены і гэта дазволіла навукоўцам лічыць, што старажытныя птушкі выкарыстоўвалі тыя ж самыя механізмы, каб знаходзіць здабычу без выкарыстання зроку.

Дадатковае і важнае адкрыццё ў тым, што некаторыя сучасныя птушкі -  напрыклад, афрыканскі страус, таксама маюць карпускулы Гэрбста ў сваіх дзюбах, але яўна не карыстаюцца імі, бо харчуюцца тым, што не патрабуе гэтых адчувальных структур. Такім чынам атрымліваецца, што старажытныя птушкі з аналагічнымі або падобнымі мікра-рэцэптарамі былі продкамі і птушак, якія іх выкарыстоўваюць зараз, і тых, што імі не карыстаюцца.

Даследчыкі лічаць, што падобныя рэцэптары маглі мець і выкарыстоўвываць для пошуку ежы як мінімум некаторыя віды дыназаўраў і спадзяюцца знайсці іх на наступным этапе сваіх пошукаў.


Крыніца: C. J. du Toit et al. Cretaceous origins of the vibrotactile bill-tip organ in birds, Proceedings of the Royal Society B: Biological Sciences (2020). DOI: 10.1098/rspb.2020.2322

 

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

На здымку – карпускулы Гэрбста на разрэзе дзюбы сучаснага віду - дамініканскай чайкі (Larus dominicus).

 

 

На гэтую тэму:

Апісаны дагэтуль невядомы механізм пошуку ежы ў кулікоў

Чаму арктычныя кулікі апынуліся ў рэальных клопатах з-за пацяплення клімата

Пра куліка, які харчуецца … нектарам