Ужо сёлета ў ліпені гэта не будзе сказам з фантастычнага раману. Адмысловы сэрвіс GoogleEarth разам з навукоўцамі з Earthwatch рыхтуюць цэлую сетку ўэб-камераў, якія будуць уключацца на рухі аб’ектаў, якія маюць адпаведную тэмпературу. Напэўна, большасць тых, каго змогуць убачыць такім чынам навукоўцы ды цікаўныя гледачы будуць вялікія звяры дажджавых лясоў Эквадору, аднак магчыма, што камеры змогуць злапаць у свой аб’ектыў і шматлікіх прадстаўнікоў авіафауны гэтай паўднёва-амерыканскай краіны.
Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага па сваіх маштабах праекту, біолаг Міка Пэк (Mika Peck) з універсытэту Сассэкс у Брайтане, Вялікабрытанія, ўпэўнены, што такім чынам можна будзе аб’яднаць шматлікія назіранні з розных месцаў каб удакладніць дэталі біялогіі многіх відаў. А магчымасць практычна любога чалавека назіраць не выходзячы з хаты за жыццём джунгляў павінна спрыяць захаванню знікаючых жывёл праз прыцягненне непасрэдных ахвяраванняў на іх ахову і турыстаў, якія будуць ускосна падтрымліваць мясцовыя супольнасці і спрыяць захаванню даджавых лясоў у адпаведным стане. На сайце пад гэтай навіной адбываецца абмеркаванне мэтазгоднасці такіх шляхоў для прыцягнення турыстаў і магчымыя адмоўныявынікі гэтага. 31-03-2009 Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі Крыніца: www.newscientist.com фота з www.state.nj.us- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ