Хлебнае месца

Выдра

Усё пачалося з таго, што ў гэтым студзені, пад час зімовых улікаў вадаплаўных, я тры разы прыязджала ў лесапарк Дразды, каб пабачыць на Свіслачы малых коўр. Яны тут звычайна зімуюць.

птушка

Тым часам на гэтым месцы паказаўся пастушок, які - хоць і рэдка трапляе на вочы назіральнікаў - наўпрост пасвіўся на заламаным трыснягу, не зважаючы на людзей:

птушкі

Апошні раз я паспрабавала пабачыць коўр 31 студзеня. Не пашанцавала. Прайшлася ўздоўж рэчкі, можа, ізноў пастушок трапіцца. Не. Толькі амерыканская норка палявала.

А калі вярнулася на коўра-пастушковае месца, пачула на другім беразе рэчкі грукат, як быццам нехта паленца на паленца кінуў. Няўжо бабры? Няма ж паблізу пагрызеных дрэваў і характэрных пянькоў. А праз хвіліну прама перада мной вынырнуў звер з вусатай пысай і некалькі імгненняў глядзеў на мяне так, быццам не верыў сваім вачам. А я сваім. Хто гэта?!! Звер апрытомнеў першым і нырнуў. Ну ўсё, дзе цяпер яго лавіць? Але звер аказаўся цікаўным і зноў вынырнуў праз паўхвіліны:

выдра

 Выдра! Прыгажуня! Глядзіць пільна, ноздры раздуваюцца. Тут і фота удалося зрабіць.

выдра

А коўры з'явіліся 1 лютага...

Кропка назірання

Хлебнае месца

Каментары