Нават параўнальна дасведчаны натураліст - якім я сябе лічу - часам адразу не разумее што ён назірае.
Так атрымалася і ў гэты раз - толькі пазней я зразумеў (магчымую) прычыну падобных паводзін маладых вясковых ластавак.
Паспрабуеце свае сілы?
Калі праўдападобных тлумачэнняў у Вас няма, можаце прачытаць маё - яно будзе ў апошнім абзацы.
А загадка вось у чым - некаторыя з маладых ластавак час ад часу дзіўна паварочвалі галаву на бак і ў такім стане праводзілі нейкі час, пасля чаго вярталіся ў "нармальны" стан - гл. відэа ніжэй:
А вось і відэа:
На мой погляд, ластаўкі такім чынам назіраюць на небам над сабой, адкуль ужо былі сведкамі нападу на сябе ці на ластавак-суседзяў альбо сокала-кабца, або шуляка-карагольчыка. Але ўсё ж хутчэй кабца - бо карагольчык можа нападаць з засады і не абавязкова аткаваць дробных птушак зверху.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 19.07.2018 - 19:41
Дмитрий, может так оно и…
Дмитрий, может так оно и есть. Но, мне кажется, что они, нахалы (птенцы), высматривают своих родителей в небе, где те охотятся за насекомыми. Чтобы, при подлете их, начать истощенно "выпрашивать" корм.
arktous - 19.07.2018 - 21:53
18 августа 2017 г был жаркий…
18 августа 2017 г был жаркий день и я решил что ласточки прячут макушку своей головы в собственной тени.
Harrier - 19.07.2018 - 22:53
In reply to 18 августа 2017 г был жаркий… by arktous
Да, з бацькамі таксама…
Да, з бацькамі таксама версія праўдападобная. Але каб гэтых яшчэ кармілі бацькі я не заўважыў.
І фота Уладзіміра дарослай ластаўкі у падобнай пазіцыі з галавой набак хутчэй за тое, што яны ўсё ж баяцца нечаканай атакі з паветра.