НАШЫ НОВЫЯ СУСЕДЗІ

Нават калі нячаста бываеш на лецішчы, застаецца шанец убачыць нешта цікавае - тым больш вока незамыленае папярэднімі візітамі.

Так атрымалася і ў гэты раз - у першы дзень мая на суседнім участку "ўспыхнула" яркая плямка, якая аказалася самцом звычайнай рудахвосткі:

птушка

Я стаў назіраць за ім,і даволі хутка ён не толькі паказаў сваю неяркую, але яўна прыгожую і элегантную абранніцу, ну і новае жытло:

птушка

птушка

Самец не спяваў - напэўна, сытуацыя ўжо не патрабавала гэтага, а час ад часу падлятаў да гнязда, правяраў што там і харчаваўся побач з ім.

птушка

птушка

Вельмі падобна паводзіла сябе і самка - яна таксама "нырала" у дупло без будаўнічага матэрыялу і харчавалася недалёка.

птушка

птушка

Або птушкі ўжо збудавалі гняздо і рыхтаваліся да адкладкі першага яйка, або афармленне было яшчэ наперадзе, але прыкладна за 40 хвілін маіх назіранняў ні самец, ні самка не прынеслі ў дупло ніякага гнездавога матэрыялу. А можа яно і не патрабавала нічога, бо унутры было ўсё, што патрэбна для гнездавання?

Так ці інакш можна пажадаць птушкам паспяховага гнездавання!

птушка

птушка