Як гракі ядуць грэцкія арэхі

Было зразумела, што гракі не толькі перахоўвываюць знойдзеныя імі ў схованках грэцкія арэхі, але і ядуць.

У адрозненне ад шэрых варон, якія стараюцца спачатку раскалоць арэх, кідаючы яго з вышыні на асфальт ці плітку, гракі абралі іншую тактыку.

птушка

За два апошнія дні назіраў за двума выпадкамі, якія і скончыліся паспяхова, але і пачаліся аднолькава:

Пасля таго, як грак знойдзе арэх, які не хоча схавАць, а хоча з'есці, ён выбірае месца, дзе ўладкоўвае арэх у ямінку так, каб ён не меў магчымасці круціцца ці інакш рухацца пад час 'аперацыі па ўскрыццю'.

птушка

Ну а потым разбівае арэх моцнымі і дакладнымі ўдарамі - гэта займае толькі некалькі секунд:

https://youtu.be/AFA4xqkqi-M https://youtu.be/IEw3-n6e3gc

Смачна есці! :)

 

На гэтую ж тэму:

ГРАК-ЗЕМЛЯКОП

ШЭРАЯ ВАРОНА: СЕЗОН ГРЭЦКІХ АРЭХАЎ АДКРЫТЫ!

ШЭРАЯ ВАРОНА І ГРЭЦКІ АРЭХ: ПЕРШАЯ СХОВАНКА

ГРАК: МАЯ СХОВАНКА БУДЗЕ ЛЕПШАЙ!

Каментары