Шэрая варона: сезон грэцкіх арэхаў адкрыты!

Не паспеў я з Браўнам (наш сабачка) ступіць на плітку набярэжнай Нёмана, як за намі пачуўся глухі гук ад удару каменьчыка, які нехта шпурнуў на асфальт.

Я адразу здагадаўся, што гэта за "каменьчык" і хто яго кінуў.

Павярнуўся, уключыў камеру і стаў здымаць шэрую варону, якая троху больш хвіліны правазілася з грэцкім арэхам, перш чым адкрыць яго і  пачаць есці змесціва.

Сезон арэхаў афіцыйна адкрыты!

птушка

птушка

птушка

птушка

птушка

Смачна есці! )

https://youtu.be/UA6p36PZhDM