Калі ўсё смачнае з'елі...

гіль

20.02.21, Гомель, наваколле Асаўцоў

Ну што, асліннік, відаць, скончыўся, і ягад на абляпісе ля суседняга возера ўжо не засталося, а снягі ж наўкола нікуды ня дзеліся... То надыйшла чарга інвазійнага інтрадуцэнта, подлага акупанта з прыгожымі жоўтымі кветачкамі - канадскага сумніка, якога тут расце даволі шмат.

Што звычайныя чачоткі яго ядуць, я чытала, а вось гіль з характэрна перапэцканай дзюбай здзівіў.

 

Кропка назірання

Калі ўсё смачнае з'елі...

Каментары

Дзякуй, вельмі цікавы факт! Я колькі дзён таму і самыя марозы таксама бачыў і нават зняў гіля, які спрабаваў "з горя" есці насенне канадзкага сумніка, але  праз некалькі секундаў кінуў гэтую справу. Здаецца, так нічога і не з'еў.

Таму можа і самка на Вашым здымку проста выпацкала дзюбу, а нічога не атрымалася ў яе?

Цяжка сказаць - калі глядзець фотку ў поўным памеры, то здаецца, што зерне ў дзюбе яна трымае, а ці праглынула, я ня ведаю.

(чачоткі, мяркую, елі - бо вазіліся доўга і кампаніяй)