Паспей загрузіць здымкі на фотаконкурс АПБ "Магія дзікіх птушак"

Любіш фатаграфаваць птушак? Удзельнічай у конкурсе АПБ «Магія дзікіх птушак»!

З 5 па 13 лістапада загружай свае самыя цікавыя здымкі птушак у раздзел галерэі “Нашы птушкi”. У конкурсе аўтаматычна бяруць удзел фотаработы, якія адпавядаюць патрабаванням і былі загружаныя ўсімі аўтарамі раней сёлета.

Патрабаванні

  • Гатоўнасць даслаць ці перадаць файлы з высокім разрозненнем (не менш за 5760х3840 пікселяў) для атрымання арыгінальнага выставачнага фотаздымка памерам 30 см па меншым баку.
  • Фотаздымкі не павінныя ўтрымліваць рамак, палёў і надпісаў.
  • Усе птушкі мусяць быць сфатаграфаваныя ў дзікай прыродзе Беларусі.

16 лістапада журы адбярэ фота для выставы, а 19 лістапада яны будуць прадстаўленыя на фотовыставе  ў Музеі прыроды і экалогіі (Мінск, вул. Карла Маркса, 12).

Выстава будзе працаваць да 15 студзеня 2020 года.

 

Здымак пары звычайных чаромашнікаў Уладзіміра Бондара