5000 гледачоў і першыя 15 відаў птушак на нашай сталоўцы on-line!

Негледзячы на незвычайна цёплую і бясснежную зіму, наша сталоўка для птушак на ўскрайку Белавежскай пушчы, з якой мы ладзім on-line трансляцыю, папулярная не толькі ў мясцовых птушак, але і ў гледачоў. За першую палову зімы за жыццём нашых апераных суседзяў глядзелі ўжо больш 5000 наведвальнікаў з 37 краін Свету.

дыяграма

Вельмі прыемна, што большасць нашых гледачоў – з Беларусі – іх ужо больш 4000. Менавіта яны дапамагаюць нам пакрываць расходы на гэты праект: аплату мабільнага трафіка, сервера, некаторых прыладаў ды інш., і, найперш, разнастайнай ежы для птушак. Але пакуль мы сабралі 160 рублёў з 800 запланаваных на расходы, таму кожнай сума ад Вас вітаецца і будзе прынята з удзячнасцю праз краўдфандынгавую платформу МолаМола.

дыяграма

Менавіта разнастайная ежа і яе пастаяннае папаўненне і дазваляюць рэгулярна назіраць на сталоўцы не толькі звычайных і ў горадзе вялікіх сініц і зелянушак, але і тыя віды, якія там убачыць цяжка. Напрыклад, вялікага дзятла і сойку. Пасля таго, як яны “адкрылі” нашу сталоўку на сваёй тэрыторыі, іх можна убачыць тут штодня:

птушка

Вялікі дзяцел, як аказалася, любіць не толькі сала, але і садавіну.

птушка

Сойка нас сталоўцы і зімародак на прысадзе,трошкі левей яе.

Зразумела, што дапамагаючы ежай дробным вераб’іным птушкам, мы таксама можам дапамагчы з ахвярамі і іх драпежнікам. І хаця шуляка-карагольчыка мы яшчэ побач са сталоўкай не адзначылі, вельмі нечакана адну з вялікіх сініц спрабаваў злавіць … вялікі грычун! Вось як гэта было:

https://youtu.be/f-Vgp52vfgk

Дзякуючы выдатна прадуманай і размешчанай прысадзе для зімародка, час ад часу гэтая надзвычай яркая птушка з’яўляецца ў ‘полі зроку’ нашай камеры і нават паспяхова ловіць тут маленькіх рыбак:

https://youtu.be/5Xz94P0P_9k

А да канца каляндарнай зімы мы можам убачыць на сталоўцы і побач з ёй яшчэ шмат цікавага.

Запрашаем!

 

Звурху на скрыншоце момант няўдалага палявання вялікага грычуна на вялікую сініцу.