Чорныя буслы (амаль) у Тураве + VIDEO

Зусім нечакана пад час пошукаў (няўданых) белай сініцыў наваколлі Турава, атрымалася ўбачыць чорных буслоў.

Прычым у першы раз увечары адзін з іх сядзеў амаль на фоне Тураўскага малочнага камбіната:

https://youtu.be/WF6XUzzQLFs

 

чорны бусел у Тураве

А ў другі раз, на наступны дзень з самага ранку мы аднаго з двух ьуслоў выпугнулі з канала ля дамбы. Ён адляцеў метраў 30 і сеў недалёка ад сабрата на тым жа лугу, што і ўчора:

https://youtu.be/9VuxI3QTcA0

 

чорныя буслы

Калі мы прыкладна праз гадзіну вярталіся па той жа дамбе назад, абодва буслы ўзляцелі і паляцелі далей ад Прыпяці некуды на ўзараныя палеткі.

Кропка назірання

Чорныя буслы (амаль) у Тураве + VIDEO