Дзіўнаватыя ‘гарадзенскія’ птушкі

За два мінулых тыдня зімовага надвор’я Мікалай Гулінскі зрабіў некалькі цікавых здымкаў з не вельмі звычайнымі птушкамі.

На першым незвычайна афарбаваны асобнік качкі-лапаноскі, зроблены на сажалках Азота ў Беражанах, потым дзіўнаваты канюх і маладая чайка даволі вялікага памеру не вызначаная да віду – трымалася там і 18.12 і 22.12, калі і былі зробленыя гэтыя здымкі.

Будзем удзячныя за ўсе каментары на конт гэтых птушак, асабліва чайкі і канюха: хто гэта і калі ёсьць меркаваньне, то чаму менавіта гэты а не іншы від.

 

Фотаздымкі

Каментары

на жаль нічога незвычайнага не заўважыў. Вось пад чайкай крохалі плавалі - гэта цікава:) Качка - звычайная крыжанка, самец, з белай плямай на грудзях (у лапаноскі клюв чорны). Канюх - звычайны, што ў ім незвычайнага? Магчыма намінальны падгатунак. Чайка - птушаня серабрыстай. У іх самые цёмныя птушаняты. Глядзіце Муларні:)