Усё некалі бывае ўпершыню. Па дарозе на гарадзкую звалку нам пашанцавала здалёк заўважыць шэсць звычайных туркавак (Streptopelia turtur). Сядзелі яны па трое, і як аказалася калі мы пад'ехалі бліжэй, нават па двое - маладая і дарослая птушкі + звычайны шпак )
Маладых туркавак я бачыў першы раз. Таму пафатаграфаваць іх, тым больш з дарослымі для параўнання было б выдатна.
Фатаграфаваць звычайных туркавак нялёгка – калі яны не сядзяць на правадах, канешне. Але і ў гэтых абставінах я баяўся, што яны ўзляцяць "раней, чым трэба" і зусім блізка мы вырашылі не пад'язджаць.
А для параўнання глядзіце здымкі ніжэй.
Гарадзеншчына, 12-07-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ