Здаецца,нічога навокал не змянілася - усё той жа верасень. Але сёння стала адчувальна свяжэй, ці нават яўна больш холадна.
Мой знаёмы самец рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) нагадаў пра гэтую змену сваім выглядам - ён стаў вельмі падобны на шарык з аранжавым хвосцікам.
Той самы самец у тым самым месцы два дні таму для параўнання.
Гродна, 15-09-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
А всоь тут самец не забывае глянуць у неба - раптам там драпежнік пралятае?
Здавался б, чыста тэарэтычная небяспека ў цэнтры гораду, аднак менавіта сёння, некалькі хвілін пасля гэтага, менавіта там імкліва праляцеў самец шуляка-крагольчыка! Нехта з рудахвостак рэзка і гучна піскнуў і ўсе яны імгненна схаваліся ўнутры вялікіх кустоў бузіны.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ