Дакументацыйныя здымкі.
Хаця зіма і адступіла са снегам і марозамі на нейкі час, нашмат лягчэй знайсці ежу дзікім птушкам не стала. Бо дзень усё памяньшаецца, а ноч - павялічваецца. Таму нават у самых разумных і ўсеядных птушак, да якіх адносяцца шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix), бываюць праблему з тым, каб добра пад'есці.
І, напэўна, некаторая (тэарэтычная) ежа праходзіць праз некалькі птушыных "рук" - а насамрэч, лап і дзюбаў.
Так і з гэтымі кfвалкамі костак, якія мясцовыя гарадзенскія вароны недзе знайшлі, але не змаглі з'есці - бо "не барадачы", і так і кінулі.
12-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 13.12.2019 - 17:39
Pryhožyja foty cudounych…
Pryhožyja foty cudounych ptušak :-)
pva - 14.12.2019 - 17:42
Так, калі б побач барадачы…
Так, калі б побач барадачы разбівалі косткі, вароны хутка навучыліся б гэтаму "мастацтву". Няма каму іх навучыць ... Такія назіраннi - цікавыя.