Хаця першыя шэрыя жураўлі (Grus grus) вярнуліся ў апошні дзень студзеня, а на Брэстчыне ў невялікай колькасці ўвогуле зімавалі, актыўная міграцыя віда да нас і праз нас далей на ўсход працягваецца.
Што гэта так, мы сталі сведкамі пад час экскурсіі да другі дзень канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ.
Ляцелі не толькі пары і тройкі журавоў, але і вось такая чарада са 100 птушак села адпачнуць і падмацавацца на поле пад Глебавічамі.
Цікава, што побач, але у адлегласці ў некалькі сотняў метраў апусцілася і пад тысячу гусей-гуменніц.
23-02-202, Берставіччына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ