Неяк незаўважна (амаль) без снега, прайшла зіма. І, значыць, варта падумаць пра працяг роду.
Ці варта гэта рабіць на тым самым месцы дзе зімаваў, ці перамяшчацца - пакуль ёсць выбар - і шукаць нешта лепшае кожны крапіўнік (T. troglodytes) вырашае сам.
Мой стары знаёмы, за якога перажываў з-за частых 'візітаў' да яго бадзяжных коцікаў з тэрыторыі былога піўзавода, перажыў і зіму, і набегі коцікаў.
Сёння я зноў пачуў і сустрэў яго на яго кустах вярбы. Ён непакоіўся, але яўна інакш, не на коцікаў.
Хутка аказалася, што ён праганяў са сваёй тэрыторыі іншага крапіўніка. І прагнаў! А потым запеў - успомніў, што ўжо вясна ті тэрытарыяльныя канфлікты можна вырашаць прасцей - песнямі)
Гродна, 18-03-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ