Дакументацыйныя здымкі і відэа
Прыкладна за месяц часу, як лескі-равірушкі (Sylvia curucca) вярнуліся да нас, я зрабіў толькі некалькі добрых кадраў, каб паказаць як яны выглядаюць і як жывуць. Гэтыя птушкі зусім не любяць паказваць сябе, выдатна хаваючыся сярод галін кустоў і дрэваў. Таму на большасці здымкаў або толькі нейкая часкта ад лескі-завірушкі, або яна ззаду - гэта калі я паспеў націснуць на спуск, але леска аказалася нашмат хутчэйшай за мяне і камеру і ўжо адвярнулася)
І вось сёння пашанцавала так, як не мог і марыць! Некалькі гадоў таму мы пасадзілі пад вокнамі 2 куста фарзіцыі, з якіх да сёння 'дажыў' адзін. Але ён вялікі і шырокі і дагэтуль квітнее, хаця хутка пачалі распускацца і лісцікі.
І вось я пачуў нейкі рэзкі і незнаёмы гук за вакном - вызірнуў і... у 1 метры ад мяне, на адной з галінак фарзіцыі адбывалася капуляцыя лесак-завірушак! Я хутчэй схапіў камеру, але яна аказалася без карткі, схапіў картку і паспеў вярнуцца як раз да заканчэння 'працэсу':
Такім чынам, сама капуляцыя працягвалася паміж 1і 2 хвілінамі, што параўнальна доўга для вераб'іных птушак, ды і птушак увогуле - звычайна гэта адбываецца за некалькі секунд. Выключэнні вядомыя, але гэта проміскуітэтныя віды - такія, як вяртлявая чаротаўка з яе амаль 45 хвіліннымі (!) капуляцыямі.
Таму часам каб апынуцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час, трэба проста застацца дома)
11-05-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.05.2020 - 19:08
Як кажуць: "На паляўнічага і…
Як кажуць: "На паляўнічага і звер бяжыць!" Вось вам пашанцавала ўбачыць адну з тайнаў прыроды...
Вядома, адна з галоўных задач жывёл і раслін у прыродзе - размнажэнне і захаванне свайго вiда i роду ...
Harrier - 12.05.2020 - 20:48
In reply to Як кажуць: "На паляўнічага і… by pva
Дзякуй - усё так і ёсць.
Дзякуй - усё так і ёсць.