14.06.2020, Гомель, паміж Давыдаўкай і Асаўцамі
Біятопчык там - справа поле, зьлева нешта паміж лугам і хмызьнякамі, пасярэдзіне грунтоўка, і па лузе ручаіна... верагодна, усё-ткі, цячэ. Белых сітавак я там ня бачыла, а жоўтыя трапляюцца кожны раз (у асноўным - седзячы на якой-небудзь галіне сухога дрэва, на фоне неба, каб неспрактыкаваным фотааматарам святло перашкаджала).
Гэтам разам спадарства палявала бліжэй да зямлі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 16.06.2020 - 01:45
Звычайна і жоўтыя, і белыя…
Звычайна і жоўтыя, і белыя пліскі падпускаюць параўнальна блізка.
Галоўнае - не злоўжываць гэтым каля гнязда.