Нячаста атрымліваецца наўпрост параўнаць памеры дзікіх птушак, бо яны нячаста сядаюць паблізу адна адной - калі гэта, канешне, не драпежнік і яго ахвяра.
Увечары насупраць дома,дзе я жыву, лілася ручаінкай звонкая песня еўрапейскага ўюрка (Serinus serinus),і хаця было ўжо цемнавата для добрага здымка, і сядзеў ён высока - на вяршаліне бярозы, я вырашыў паглядзець праз фокус камеры як гэта выглядае.
А побач з ўюрком аказаўся вялікі голуб (Columba palumbus) - таксама на вяршаліне бярозы! Ён не 'спяваў' сваю хутчэй савіную песню, а проста сядзеў і ўглядаўся ў наваколле.
Памеры птушак адна насупраць другой мяне ўразілі - настолькі уюрок быў малы ў параўнанні з галубом і я вырашыў зрабіць некалькі здымкаў. Самыя ўдалыя з іх - ніжэй.
Абодва віды не так даўно з'явіліся ў нашых паселішчах, дзе сталі звычайнымі яшчэ больш нядаўна.
09-07-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ