Гарадзкія ластаўкі: ГВАЛТ

Дакументацыйныя здымкі.

Час ад часу, калі іншых аб'ектаў для здымкі не было, я спрабаваў сфатаграфаваць гарадзкіх ластавак, якія амаль пастаянна прыляталі на дах былога піўзавода і нешта невялічкае праглыналі. Яны бегалі, як малюсенькія качкі, перавальваліся з нагі на нагу, нешта выбіралі, праглыналі і адляталі.

І вось, калі камера стаяла на спартовым рэжыме - а гэта 7 кадраў у секунду, - за адной з такіх ластавак-збіральніц села другая, і на гэтую другую - трэцяя і адразу стала спрабаваць яе згвалціць, трымаючы дзюбай за пер'е на галаве.

Усё гэта працягвалася трошкі больш за секунду,таму што да разлёту птушак камера зрабіла 8 здымкаў.

Хаця я бачыў капуляцыі некалькіх відаў птушак з розных сістэматычных груп, а прыкладна 1,5 месяца назад атрымалася на гэтым жа даху зняць спробы самкі гарадзкой ластаўкі запрасіць на капуляцыі самца, але падобны гвалт бачыў упершыню.

На жаль, рэзкасці няма, але бачна што і як адбывалася.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі