Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія савукі VS шэрыя вароны

Хаця - як мне падалося - з вялікімі чайкамі двум маладым вялікім савукам (Mergus merganser) атрымалася адстаяць сваю прастору для адпачынку і чысткі пер'я на астраўках сярод Нёмана, - пра гэта ТУТ, аднак праз нейкі час яны вырашылі ўсё ж пераплыць палову ракі і рабіць тое сапмае на адкрытым беразе.

Там зусім не было чаек - можа таму яны выбралі менавіта яго? Але затое там былі шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix)!

Яшчэ пад час набліжэння савукоў да берагу (а яны і тут стараліся трымацца разам), вароны зацікавіліся імі і сталі актыўна і групай набліжацца так блізка,  як маглі гэта зрабіць не замачыўшы ног і апярэння.

Іх там была цэлая 'банда', і хаця некаторыя яўна былі больш рашучымі і настроенымі на максімальна блізкі кантакт, пасля папярэджання большага з савукоў у выглядзе пагрозы адкрытай шырока дзюбай,  трымалі бяспечную дыстанцыю.

Здавалася, што савукі і тут перамаглі - як з чайкамі - і вароны пакінуць іх у спакоі. Аднак на камень з вады вылез толькі адзін з савукоў і пачаў на ім чысціцца.

Вароны ж мелі свае планы на гэты конт і не думалі здавацца так лёгка. Яны набліжаліся з трох бакоў - з чацвёртага была вада, пасля выпадаў савука - адляталі, але недалёка і хутка пачыналі набліжацца зноў.

Пасля некалькіх хвілін нападаў-абароны, меншы памерамі савук, які не прымаў у гэтым удзел, недзе знік. А большы памерамі ўсё ж спрыгнуў з камяня і ратаваўся ўцёкамі па вадзе.

Нёман у Гродна, 13-09-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Думаю, што гэта (нашы) вароны такія настырныя і хуліганскія. )

Ёсць і іншыя назіранні і зробленыя фота-гісторыі. Буду памалу выкладываць.