19.06.21, Гомельскі раён, Белы Бераг
У вінаградзе на праходзе (над праходам - вінаград паўзе па арцы з металічнай арматуры) зрабілі гняздо нейкія малыя стракатыя, мяркую - еўрапейскія ўюркі.
Птушанятаў, сама меней, трое, і большасць часу яны спяць, звесіўшы галовы з гнязда.
Падаецца, гэта або другая, або вельмі позняя спроба (або другі заход?) - навокал ва ўсіх ужо слёткі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 19.06.2021 - 22:00
Так, еўрапейскія ўюркі. …
Так, еўрапейскія ўюркі.
Другая спроба гнездавання ў многіх дробных вераб'іных пачалася прыкладна ў пачатку чэрвеня, так што могуць быць і з другой спробы або калі першая кладка загінула па нейкіх прычынах - то з паўторнай.