Працяг. Пачатак ТУТ
Птушанё звычайнай зязюлі (Cuculus canorus), прынятае балотнымі чаротаўкамі (Acrocephalus palustris) за сваё, хутка расло. Хаця прыёмныя бацькі і прыносілі толькі дробную жамяру і павукоў, адбывалася гэта часта.
Звярніце ўвагу, што зязюльчынё - як і птушаняты вераб'іных птушак, 'аддае' чаротаўцы капсулу з памётам. Гэтак рояць птушаняты, каб дарослыя птушкі аднеслі памёт далей ад гнязда і не дэмаскавалі яго. Проста памер гэтай капсулы ў параўнанні з чаротаўкай, агромны)
Не менш цікава, што зязюльчынё да апошняга сядзіць у родным, яўна замалым для яго, гняздзе. А як інакш даказаць чаротаўкам, што ты сваё і роднае, калі не падобнае да іх ні знешне, ні памерамі?)
Ускраек Гродна, 27-06-2021
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 05.08.2021 - 21:37
Восхищение! Получился…
Восхищение! Получился интересный фотофильм!
Harrier - 05.08.2021 - 23:38
In reply to Восхищение! Получился… by arktous
Далучаюся - шыкоўная фота…
Далучаюся - шыкоўная фота-гісторыя ў двух частках!