Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

З незвычайнага жыцця звычайнай зязюлі. Частка І

Гэта чацьвёртае гняздо з яйкам зязюлі (Cuculus canorus), якое мне пашчасціла знайсці. І ва ўсіх выпадках прыёмнымі бацькамі 'пашцасціла' стаць балотным чаротаўкам (Acrocephalus palustris).

Пасля знаходкі ўсё адбываецца амаль падобна, толькі мала хто бачыў як. Калі прыёмныя бацькі не распазналі падмены, зязюльчынё вылупляецца першым і паступова, калі на гняздзе няма 'бацькоў', выкідае з роднага гнязда яйкі і тых птушанят-канкурэнтаў, якія паспелі вылупіцца. Бо выкарміць такое дзіця дробнымі насякомымі і павукамі, якія прыносяць балотныя чаротаўкі на гняздо і так цяжка, а са сваімі птушанятамі ўвогуле было б немагчыма.

Працяг ТУТ.

Ускраек Гродна, 02.06, 13.06, 19.06 і 27.06.2021

Аўтар - Сяргей Чарапіца

Каментары

Вось як прырода прадугледзела для зязюлі - эмбрыянальнае развіццё іх птушанят кароткае - усяго каля 12 дзён! У сямействе кукушковых 140 відаў, і толькі 50 з іх падкідваюць яйкі...  Цікавая і ўдалая серыя.