16.09.21, Гомель, Сасоннік (у сэнсе, "парк Фестывальны"), здымкі дакументацыйныя.
Сасоннік - парк невялікі, з усіх бакоў аточаны старымі спальнымі мікрараёнамі, ходжаны-пераходжаны і сярод мясцовых жыхароў вядомы сваёй сталай папуляцыяй вавёрак. Уласна кажучы, вавёрак у траве я ў той момант і фатаграфавала. А потым крыху ўзняла вочы і ўбачыла птушку.
Птушка сядзела проста на сцяжыне. Ну, або, як бачна па здымках, на галубе, а ўжо голуб ляжаў на сцяжыне.
Потым яна ўхапіла галуба, пераляцела па-над кустамі і села на газон.
Потым ці то шуляк мяне спужаўся, ці то вырашыў перабрацца ў іншае месца, але зноў узняўся і паляцеў прэч. Амаль адразу ён упусьціў галуба, вяртацца ня стаў - то і зляцеў без здабычы.
Так і застаўся голуб на газоне...
...Трохі смешна тое, што калі я ішла ў Сасоннік - як раз думала "і чаго ўсе гэтыя драпежнікі не прылятаюць з палёў у горад лавіць халяўных галубоў".
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 17.09.2021 - 13:58
Апраўдаў сваю назву) А…
Апраўдаў сваю назву)
А халяўная здабыча рэдка бывае, кожную трэба не толькі злавіць, але і паспець з'есці - як у гэтым выпадку.
pva - 18.09.2021 - 10:08
Вельмі цікавае назіранне і…
Вельмі цікавае назіранне і дакумэнтальныя фатаграфіі. У людным месцы ўбачыць паляванне шуляка - гэта рэдка каму ўдаецца. Пашанцавала апынуцца ў патрэбны час, у патрэбным месцы...
Lighty - 21.09.2021 - 13:30
Я правільна разумею, што яно…
Я правільна разумею, што яно яшчэ маладое?