...І трохі абстракцыянізму.
13.06.22, Гомель, усё яшчэ прытопленыя хмызы за Давыдаўкай.
Лыску я тут ня бачыла - хацела напісаць "раней", але, гэта некарэктна, бо ўжо бачыла прыкладна на тым жа месцы два тыдні таму. Летась і залетась ня бачыла - ці то хаваліся, ці то не жыла тут раней, а сёлета прывабілася новым ландшафтам, бо вада ўсё шчэ стаіць там, дзе раней не было.
Фота, як бачна, дакументацыйнае - выплываць на шырокі разлог дурных няма. Плавала дзелавіта, торгала нейкія сцябліны, штосьці шукала ў вадзе. Кампаніі ня мела (калі не лічыць качак паводаль).
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ