Дзякуючы Дзьмітрыю Якубовічу, мне пашанцавала амаль цэлы дзень у сярэдзіне ліпеня правесці зусім побач з найбольш яркімі нашымі птушкамі - шчуркамі-пчалаедкамі (Merops apiaster).
Я добра схаваўся і таму зусім не перашкаджаў жыццю іх невялікай калоніі. Птушкі даволі часта прыляталі з ежай для птушанят, але, зразумела, што толькі некаторыя сядалі на прысаду, на якой я мог іх здымаць. Аднак і з гэтых здымкаў бачна, наколькі тэндэнцыйна назва віда ў многіх мовах - "пчалаедка". Бо насамрэч птушкі ловяць любых насякомых адпаведнага памеру і не маюць нейкай слабасці менавіта да пчолаў.
Гарадзеншчына, 16-07-2022
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 29.12.2022 - 18:31
Птушкі, колеры, святло і…
Птушкі, колеры, святло і нават здабыча - усё шыкоўнае. Выдатная серыя.