Звычайна я заканчваю фота-дзень з-за таго, што разрадзілася батарэя ў камеры, або скончылася месца на картцы памяці (запасныя не бяру, каб абмяжоўвываць сябе такім простым чынам). Але калі і першае, і другое не адбылося і вяртаюся дахаты з фізічнай магчымасцю здымаць яшчэ, часам здараюцца прыемныя сюрпрызы.
Так атрымалася і гэтым сонечным вечарам, калі насустрач, але ніжэй набярэжнай, па берагу некуды імчала ліса (Vulpes vulpes)! Першыя кадры я зрабіў амаль без зуму і ў нейкім трансе калі яна толькі мінала мяне і адну з лесвіц на бераг. А вось далей аказалася, што амаль увесь час трымаючы вушы павёрнутымі назад, ліс і спяшаўся прабегчы адкрытыя месцы, і разлічваў памеціць бераг паўсюль, дзе гэта мела сэнс. І таму я паспеў зрабіць яшчэ некалькі кадраў яму наўздагон.
Гродна, 11-08-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ