Дакументацыйны здымак і відэа
Сняжуркі (Plectrophenax nivalis), каля в. Літвінкі, Гарадзеншчына.
07-04-2013
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Падрабязьней пра гэту сустрэчу тут:
http://birdwatch.by/node/6045
Фактычна ўсю зіму - а яна сёлета выдалася сьнежная і доўгая, я меў надзею ўбачыць новы для сябе від- сняжурку . Аднак зіма то наступала, то адступала, мы выязджалі штотыдзень і пільна ўглядаліся ў птушак, якія харчаваліся на ўзбочынах гарадзенскіх дарог, але сняжурак усё не было. Учора, пад час нашай чарговай выправы на машыне на птушак вакол гораду я жартам сказаў сябрам-бёдуотчарам: "Сёньня наш апошні шанец убачыць сняжурак"
Як ні дзіўна, гэта падзейнічала! Яшчэ здалёк мы ўбачылі ў полі на сьнезе вялікую групу птушак, прыкладна 160-200 асобін, якія нешта там зьбіралі. Глянуўшы на іх праз шыбу машыны ў бінокль, сумненьняў не засталося - бела-чорныя птушачкі- сняжуркі! Часам народныя назвы нашых птушак нам ужо незразумелыя або, на наш погляд, не вельмі да іх пасуюць. Але гэтая назва адпавядае гэтаму віду як найлепш.
Мы сталі з Сяргеем С. падбірацца да птушак, каб не толькі лепш разглядзець іх у трубы, але і зьняць. Часткова гэта ўдалося. але пад час шматлікіх перамяшчэньняў птушак, атрымалася скласьці ўяўленьне пра іх знешні выгляд: у палёце яны выглядалі як мініятурныя чайкі - вылучалася белае цела з чорнымі канцамі крылаў. Калі ж сняжуркі ляцелі на фоне яркага блакітнага неба, то выглядалі цалкам белымі "анёлкамі", з якіх сыходзіла сьвятло.
Даўно я не памятаю такіх глыбокіх пазітыўных уражаньняў ад новага віду птушак.
http://youtu.be/XInObXFtk5w
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
1Falcon (госць) - 08.04.2013 - 17:52
Віншую з новым відам. Мне і ў
hi-astacus1 (госць) - 08.04.2013 - 20:15
мои поздравления, у меня в
svyat08 - 08.04.2013 - 20:29
Віншую з цікавым назіраннем.
Віншую з цікавым назіраннем. Было б цікава даведацца і пра тое, пад якім нумарам у вашым спісе з'явіўся гэты (новы) від :)
Дарэчы на Ptushki.org працуе табліца, у якую можна дадаць і свой спіс.
Можа не ўсе ведаюць пра яе, ці проста вельмі сціплыя :) ???
Даю спасылку. Далучайцеся!
http://www.ptushki.org/about/clubsandgroups/club200/rating.html
Harrier - 08.04.2013 - 21:35
In reply to Віншую з цікавым назіраннем. by svyat08
Дзякуй усім за добрыя
Дзякуй усім за добрыя словы!
Наконт Спісу (і рэйтынгу). Гэта, канешне, цікава. Але для мяне не настолькі, каб аддаваць гэтаму шмат часу. А мала наўрацьці атрымалася б. Скажу толькі, што ў Беларусі бачыў трошкі больш за 200 відаў :)
Дарэчы, каб трапіць на старонку рэйтынгаў Клуба200, можна у галоўным меню на нашым сайце навесьці курсор на кнопку Club200 і з выпадючага спісу выбраць 3-ю опцыю - Рэйтынг Клуба200.
Falcon - 08.04.2013 - 21:55
In reply to Дзякуй усім за добрыя by Harrier
А там няшмат часу трэба -
А там няшмат часу трэба - зарэгістравацца і "птушачкамі" адзначыць птушак, якіх бачыў, ва ўжо гатовым спісе.
Apus - 08.04.2013 - 23:25
Дачакаліся свайго
Дачакаліся свайго назіральніка)