Дакументацыйныя здымкі
Пасля нашай чарговай выправы на птушак у наваколле Шарм-Аль-Шэйху каля самага нашага гатэльнага комплексу я пачуў звонкія крыкі звычайнай пустальгі (Falco tinnunculus), а потым і ўбaчыў трох птушак.
Дзьве з іх капуліравалі, пры чым самка пастаянна крычала, седзячы на калоне, якая заканчвалася троху ніжэй, чым фасад суседняга будынка. Самец, зрабіўшы сваю справу, хутка адляцеў. Самка ж засталася на калоне, а ўбаку ад яе я заўважыў дзве дзіркі, за якімі маглі б хавацца гнездавыя нішы.
04-02-2014, Шарм-Эль-Шэйх, Сінайскі паўвлстраў, Ешіпет.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 03.04.2014 - 23:14
перачытвайце, што пішыце))))
перачытвайце, што пішыце))))