Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Купальны дзень

Многія, напэўна, думаюць, што пляж патрэбен толькі для людзей і толькі ўлетку.

Аднак яго перавагі перад іншымі часткамі берагу ведаюць і выдатна выкарыстоўваюць многія птушкі.

Па-першае, вада ў пляжа неглыбокая (бераг не ўрвісты) і дазваляе спакойна зайсці ў ваду выйсці і з яе пасля купання.

2) Плынь там нябыстрая (калі ўвогуле заўважная)

3) магчымыя ворагі могуць быць заўважаныя здалёк, бо нават там, дзе людзі не насыпалі і не параўналі пясок, расліннасць нізкая.

4) зноў жа вораг можа быць заўважаны загадзя і ўсе папярэджаны пра небяспеку дзякуючы вялікай плошчы пляжу, які прымае адразу шмат птушак. Значыць, заўсёды можна расслабіцца і паплюхацца, бо нехіа іншы напэўна пільнуе.

У сонечны зімны дзень пляж не пустуе - яго займаюць крумкачовыя птушкі. Найбольш шматлікія - шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix):

Вароны купаюцца, чысцяцца і адлятаюць. На іх месца прылятаюць новыя.

Каўкі (C.monedula) і гракі (C.frugilegus) таксама прылятаюць на пляж. Але вядуць сябе больш асцярожна. І хаця часам змешваюцца з варонамі, стараюцца трымацца сваёй кампаніяй:

Снежань 2014, Нёман, Горадня.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

У Мінску птушкі вельмі любяць купацца на ўчастку ракі Свіслач перад мастом насупраць гасцініцы "Юбілейная". Найбольш масава купаюцца каўкі. Бераг там даволі круты, ды і плынь заўважная - рака ў тым месцы блізкая да сваёй натуральнай шырыні. Варон, якія купаюцца, бачыў насупраць Палаца спорта. Там есць невялікія вербы, на якіх птушкі адпачываюць пасля водных працэдур, але колькасць іх там невялікая.

Не хапае на Свіслачы нармальных пляжаў не толькі людзям, але і птушкам. Таму б я сказаў што вымушаны купацца не на ніх, а не што любяць :)