Ў мінулую пятніцу, вяртаючыся да хаты, ў цэнтры Горадні сустрэў дзіўную каўку – дзюба ў яе была надта кароткаю, прычым паддзюб’е было нават карацейшае за кароткае наддзюб’е. Хаця ўжо пачало цямнець, схадзіў за фоцікам – каўка падпусьціла м на 6, але гэтага не хапіла для ўспышкі. Так што атрымалася цемнавата, але дзіўная дзюба добра бачная. Пасьля майго набліжэньня птушка нехаця пераляцела на бліжэйшае дрэва, а потым і зусім адляцела.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Natura_list - 19.11.2009 - 01:40
Наверное очень любопытной
Наверное очень любопытной была, совала клюв куда не надо.... переехало комбаином
Kiolk - 19.11.2009 - 02:13
In reply to Наверное очень любопытной by Natura_list
Падобную каўку я ўжо і раней
Падобную каўку я ўжо і раней бачыў, але не прыгадаю дзе, магчыма нават не ў Гродне...
Белахвост - 27.11.2009 - 21:10
Я такога не бачыў, а, можа,
Я такога не бачыў, а, можа, проста не звяртаў увагі?!
Трэба меньш арэхі крумкачовым есьці!
:-)))))
Harrier - 28.11.2009 - 00:29
In reply to Я такога не бачыў, а, можа, by Белахвост
Не зьвярнуць на яе ўвагу было
Не зьвярнуць на яе ўвагу было не магчыма - так гэтая 'таўстадзюбаўская дзюба' дзіўна выглядала ў каўкі. Таму падобныя і ў іншых месцах, я думаю, не засталіся б без увагі.