У нас лебедзі-клікуны (Cygnus cygnus) нашмат разумнейшыя, чым шыпуны.
Шыпуноў, здаецца, я яшчэ ні разу не бачыў на палетках - увесь час яны харчуюцца ў вадзе. А клікуны больш пластычныя - і на азімых, і на кукурузе сустрэць іх без праблем, асабліва пасля вылету маладых з вадаёмаў.
08-11-2015, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 09.11.2015 - 14:32
Dzim, alie dziunyja rečy
Dzim, alie dziunyja rečy kažaš. U vas šypuny na paliach nie charčujucca? A u nas heta calkam zvyčajnaja sprava. Časam (asabliva zimoj, kali niama sniehu) liatajuc na palia calymi zhrajami, navat niekalki dziasiatkau asobnikau. U Polščy jany heta robiac taksama. A u vas nie? Amal veryc nia chočacca.
aistok - 09.11.2015 - 14:43
In reply to Dzim, alie dziunyja rečy by svetlana vranova
Згодзен з Дзімай: не памятаю,
Згодзен з Дзімай: не памятаю, калі бачыў шыпуна на палях. Здаецца, зусім не бачыў. Тут як з шэрымі варонамі, дзесьці яны ў гарадах звычайныя, а у нас няма....
Ананім (госць) - 09.11.2015 - 15:50
In reply to Dzim, alie dziunyja rečy by svetlana vranova
і фіны казалі: лебедзь на
svetlana vranova - 09.11.2015 - 16:12
In reply to і фіны казалі: лебедзь на by Ананім (госць)
Cikava. U nas klikunau niama
Cikava. U nas klikunau niama a na paliach siadziac šypuny :-)
U kožnym vypadku heta nie kaža pra ich inteligencyju, a chutčej pra niejkija lakalnyja pryvyčki.
Harrier - 09.11.2015 - 16:32
In reply to Cikava. U nas klikunau niama by svetlana vranova
Я думаю, што гэта культурныя
Я думаю, што гэта культурныя навыкі пошуку ежы, якія перадаюцца ад птушкі да птушкі ў выглядзе паўтарэння-назірання. Шыпуны нашы (і з іншых краін, бо ў нас жа ёсць птушкі і з Польшчы, і з Літвы, і з Венгрыі) гэтага не засвоілі - а клікуны-так.