Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

На раздарожжы

У нас лебедзі-клікуны (Cygnus cygnus) нашмат разумнейшыя, чым шыпуны.

Шыпуноў, здаецца, я яшчэ ні разу не бачыў на палетках - увесь час яны харчуюцца ў вадзе. А клікуны больш пластычныя - і на азімых, і на кукурузе сустрэць іх без праблем, асабліва пасля вылету маладых з вадаёмаў.

08-11-2015, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Dzim, alie dziunyja rečy kažaš. U vas šypuny na paliach nie charčujucca? A u nas heta calkam zvyčajnaja sprava. Časam (asabliva zimoj, kali niama sniehu) liatajuc na palia calymi zhrajami, navat niekalki dziasiatkau asobnikau. U Polščy jany heta robiac taksama. A u vas nie? Amal veryc nia chočacca.

Згодзен з Дзімай: не памятаю, калі бачыў шыпуна на палях. Здаецца, зусім не бачыў. Тут як з шэрымі варонамі, дзесьці яны ў гарадах звычайныя, а у нас няма....

Я думаю, што гэта культурныя навыкі пошуку ежы, якія перадаюцца ад птушкі да птушкі ў выглядзе паўтарэння-назірання. Шыпуны нашы (і з іншых краін, бо ў нас жа ёсць птушкі і з Польшчы, і з Літвы, і з Венгрыі) гэтага не засвоілі - а клікуны-так.