Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікія галубы ядуць канюшыну, бо жалуды яшчэ няспелыя?

вялікі голуб

У месцы маіх рэгулярных восеньскіх назіранняў за птушкамі - у скверыку на супрацьлеглым беразе ракі - растуць у адной групе пяць дубоў. Штогод там атрымліваецца рабіць большыя ці меншыя адкрыцці, якія або значна ўдаладняюць мае ўяўленні, або нават змяняюць іх. 

Падобным чынам, але хутчэй з батанічнага адкрыцця, пачалося і сёлета. Хаця паўсюль можна прачытаць, што дубы выдатна пладаносяць толькі раз у 3(4) - 6 гадоў, а ў іншыя гады ўраджай або вельмі слабы, або ўвогуле адсутнічае, у 'маіх' дубоў гэта не так - як мінімум 4-ю восень запар яны ўсыпаны жалудамі. Чаму гэта так, я не разумею. Ну а раз ёсць ураджай, нехта павінен яго спажываць. Але гэтая гісторыя яшчэ не пра гэта.

Зусім недалёка ад дубоў на адно з тонкіх дрэваў прыляцелі трое вялікіх галубоў (Columba palumbus). Двое - дарослы і малады - даволі хутка зляцелі і селі на плітку побач, а трэці на працягу наступнай паўгадзіны так і заставаўся там, дзе быў.  У маладой птушкі адрастала пер'е на галаве і шыі, белыя плямы яшчэ не раскрыліся напоўніцу . Таму шыя выглядала танчэйшай, як бы выцягнутай у параўнанні з дарослым галубом і з-за гэтага здавалася, што птушка ўвесь час ці то здзіўлена, ці то напалохана. 

Абодва галубы хутка пешшу перайшлі дарожку з пліткі і з самага краю газона пачалі хутка адрываць і есці зялёныя часткі невысокіх раслін (не толькі канюшыны):

Калі яны бачылі на сваім шляху жалуды, якія даляцелі туды нейкім чынам з дубоў, яны падымалі кожны, але потым адразу выкідалі і працягвалі спажываць толькі зялёныя лісцікі. Жалудоў ім сустрэлася некалькі, але ніводнага з іх яны не праглынулі. І я падумаў, што хутчэй за ўсё жалуды яшчэ недаспелі і таму галубы так да іх адносяцца - бо гэта адна з іх любімых ежаў увосень. Аднак даволі хутка аказалася, што я памыляўся.

Гродна, 19-09-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі