Дакументацыйныя здымкі
Як я і чакаў, новы сезон грэцкіх арэхаў прынёс новыя цікавыя назіранні. Зранку на наберэжнай Нёмана адна з маладых шэрых варон (Corvus corone cornix) яўна вылучалася сярод іх невялікай групы ... грэцкім арэхам у дзюбе.
Па шматлікім папярэднім назіранням падобных сытуацый я чакаў, што адбудзецца нешта ціпа сутычкі, пад час якой арэх пачне 'пераходзіць' ад адной птушкі да іншай. Але гэтага не здарылася і ўладальніца арэха спачатку спрабавала яго неяк адкрыць на цьвёрдай паверхні, прытрымліваючы лапай, а потым разы 3-4 кідала на схіле, які парос травяністай расліннасцю, падымала і зноў кідала і нават акуратна стукала па яму дзюбай. Але нічога з гэтага не атрымалася і варона проста .. заставіла яго там.
Прычым іншыя вароны не толькі ніяк не перашкаджалі ёй, але і не звярталі на яе ўвагі і арэх пры мне застаўся ляжаць там, дзе першая птушка яго заставіла.
У той самы час у некалькі метрах ад месца са спробамі адкрыць арэх, дзве іншыя маладыя птушкі цікавіліся падобным па памерах пластыкавым коркам 'ад шампанскага' і пасля двух спробаў знайсці ў ім нешта ядомае, таксама проста кінулі яго ў траве.
Цікава, што варонка ў самым пачатку сезону ўжо ведала, што арэх можна з'есці, але яшчэ не бачыла ці не паспела навучыцца таму, як яго можна адкрыць. А іншыя птушкі з яе групы не ведалі нават пра тое, што арэх можа быць ядомы і таму не зацікавіліся ім.
Гродна, 15-09-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ