27-04-2023 | 29-04-2023 | 30-04-2023 | 02-05-2023 | 04-05-2023 | 06-05-2023 |
30-05-2023 | 30-05-2023 | 30-05-2023 | 31-05-2023 | 01-06-2023 | 03-06-2023 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
27-04-2023 | 29-04-2023 | 30-04-2023 | 02-05-2023 | 04-05-2023 | 06-05-2023 |
30-05-2023 | 30-05-2023 | 30-05-2023 | 31-05-2023 | 01-06-2023 | 03-06-2023 |
Comments
Harrier - 23.06.2023 - 19:40
Вячэра адбылася з ужо амаль…
Вячэра адбылася з ужо амаль прывычным падзелам роляў:
спачатку старэйшы малы выхапіў палёўку ў самца, але сам нічога не змог з ёй зрабіць.
Тады самец падбег і пакарміў яго, хаця валлё ў птушаня і так было поўнае і яўна выпірала.
Малодшы ж пастаяў побач, але ў працэс падзелу здабычы не ўмешваўся.
Harrier - 23.06.2023 - 15:27
Старэйшы вырваў палёўку ў…
Старэйшы вырваў палёўку ў самца, але ні разрваць сам, ні праглынуць не даў рады і кінуў.
Тады прыбег самец, падняў і аддаў яе малодшаму. Але і той не даў рады яе з'есці.
Тады прыляцела самка, якая яўна сядзела недзе недалёка ад гнездавой нішы, паглядзела на ўсё гэта і ...адляцела)
Feather - 23.06.2023 - 14:48
(Няма тэмы)
Harrier - 23.06.2023 - 14:35
Ізноў горача, а ўсё…
Ізноў горача, а ўсё ахалоджанне толькі праз выпарэнне вадкасці пад час дыхання:
Lighty - 23.06.2023 - 12:16
Заўважылася, што самка ўчора…
Заўважылася, што самка ўчора і сёння некалькі разоў прыносіла на гняздо нешта вельмі дробнае - аднаму птушаняці на адзін каўток - але не могу разабраць, што.
Harrier - 23.06.2023 - 14:33
In reply to Заўважылася, што самка ўчора… by Lighty
Хутчэй за ўсё майскі жук ці…
Хутчэй за ўсё майскі жук ці падобнага ж памеру чэрвеньскі нехрушч.
Harrier - 22.06.2023 - 14:22
Пасля абеду можна і паспаць)
Пасля абеду можна і паспаць)
Harrier - 22.06.2023 - 13:17
У 12:52 самец прынёс палёўку…
У 12:52 самец прынёс палёўку, якую выхапіў старэйшы малы. Самец пасля гэтага некалькі разоў спрабаваў забраць і раздзяліць здабычу, але яна пераходзіла з лап у лапы птушанят і на працягу 5 хвілін нічога ў яго не атрымалася. У рэшце рэшт самец адляцеў, а ці змаглі птушаняты самі парваць палёўку засталося невядомым.
Lighty - 22.06.2023 - 16:00
In reply to У 12:52 самец прынёс палёўку… by Harrier
...Адляцеў, адразу ж…
...Адляцеў, адразу ж вярнуўся і, мяркуючы па ўсім, усё-ткі падзяліў тую палёўку пад камерай. Ці нейкую іншую палёўку - але нешта падзяліў. Відаць, мала было, бо на другое развітанне старэйшае птушаня спрабавала падсілкавацца бацькавым хвастом...
Feather - 21.06.2023 - 21:46
(Няма тэмы)
Harrier - 21.06.2023 - 20:35
Самка застаецца з…
Самка застаецца з птушанятамі, а не надоўга была разам і ўся сям'я:
Harrier - 21.06.2023 - 20:05
Самка ўжо спрабуе не…
Самка ўжо спрабуе не ўмешвацца ў падзел здабычы на гняздзе паміж птушанятамі. Але часам ён адбываецца нечакана: самка прыляцела пустой на гняздо, на якім ужо ляжалі 3 (!) палёўкі, на якіх малыя не звярталі ўвагі. У выніку пераходу палёвак з лап у лапы птушанят і самкі ёй усё ж прыйшлося забіраць, падбіраць непраглочанае і разрываць здабычу для малых:
Lighty - 21.06.2023 - 13:31
Цікава, гэта чужая самка…
Цікава, гэта чужая самка залятала лаялася?
Harrier - 21.06.2023 - 11:41
Усё ў малых расце, і крылы…
Усё ў малых расце, і крылы таксама. А іх лепш трэніраваць)
ZNR - 19.06.2023 - 12:24
А кольцевание этой парочки…
А кольцевание этой парочки планируется?
Lighty - 18.06.2023 - 20:07
Птушаняты ўвайшлі ў той…
Птушаняты ўвайшлі ў той узрост, калі кожная спроба накарміць ператвараецца на чэлендж...
svetlana vranova - 17.06.2023 - 23:48
Сёння нарэшце мне ўдалося…
Сёння нарэшце мне ўдалося адсачыць галубоў, якія гняздуюцца пад другой камерай! Там усё настолькі таямнічае, што кожны раз відаць толькі кавалачак хваста... Аднак сёння я ўпершыню ўбачыла змену партнёраў на яйках :)
Feather - 17.06.2023 - 18:51
(Няма тэмы)
Lighty - 16.06.2023 - 15:56
Зноў тут зашмат прэтэндэнтаў…
Зноў тут зашмат прэтэндэнтаў на адну палёўку.
І такое ўражанне, што ўчора вечарам/сёння ежы прыносілі няшмат.
Helena - 16.06.2023 - 16:48
In reply to Зноў тут зашмат прэтэндэнтаў… by Lighty
Неудавшийся перехват от…
Неудавшийся перехват от чужой самки😲
Harrier - 15.06.2023 - 16:22
Абед. А так амаль увесь час…
Абед. А так амаль увесь час птушаняты сядзяць пад камерай.
Feather - 14.06.2023 - 17:16
(Няма тэмы)
Harrier - 14.06.2023 - 15:43
Малыя пад'елі і сталі бегаць…
Малыя пад'елі і сталі бегаць па нішы з распраўленымі крыльцамі - першыя імітацыі-трэніроўкі будучага палёту:
Harrier - 14.06.2023 - 15:33
Птушаняты абодва лёгка і…
Птушаняты абодва лёгка і хутка перамяшчаюцца-перабягаюць па нішы:
Helena - 14.06.2023 - 13:40
Уважаемые орнитологи! Самка…
Уважаемые орнитологи!
Самка ведет себя странно. Возможно, слышит крысу. Мог бы кто-нибудь проверить, не прогрызает ли крыса вновь?
За некоторое время до скрина самка прислушивалась
Harrier - 14.06.2023 - 13:54
In reply to Уважаемые орнитологи! Самка… by Helena
Дзякуй - пастараемся…
Дзякуй - пастараемся праверыць.
Feather - 14.06.2023 - 17:15
In reply to Уважаемые орнитологи! Самка… by Helena
Возможно, со стороны задней…
Возможно, со стороны задней стенки летают голуби.
Добавлена монтажная пена.
Harrier - 13.06.2023 - 23:50
Самка начуе ў нішы побач з…
Самка начуе ў нішы побач з птушанятамі, але не грэе іх:
Feather - 13.06.2023 - 14:31
(Няма тэмы)
Harrier - 13.06.2023 - 10:07
Птушаняты вельмі галодныя…
Птушаняты вельмі галодныя. Як толькі вярнулася самка з грызуном, хацелі вырваць яго.
Не атрымалася і цяпер хутка праглынаюць невялікія кавалкі, на якія здабычу дзеліць для іх самка: