Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

- Не пралятайце міма!

Маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica) выляцелі ў нас з гнёздаў на самым пачатку ліпеня і цяпер іх актыўна кормяць бацькі.

Пішуць, што ў адрозненне ад большасці вераб'іных, ластаўкі сапраўды "вылятаюць" - г.зн. пакідаюць гняздо тады, калі могуць ляцець. У гэты час ім ад 19 да 23 дзён. Ну і потым яшчэ каля двухтыдняў бацькі іх спачатку кормяць, а потым - дакармліваюць.

Першы тыдзень яшчэ вяртаюцца начаваць у гняздо, у якім вырсалі, а потым самка праганяе іх адтуль, бо ўжо рыхтуецца да новай кладкі, якая часцей за ўсё адбываецца ў старым гняздзе.

06-07-2019, Нёман у Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі