Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Жаўрукі-смецюхі і небяспека

Прыкладна тры тыдні таму жаўрукі-смецюхі (Galerida cristata) выляцелі з гнязда і з таго часу вядуць самастойны лад жыцця - дарослых, якія б кармілі іх ці папярэджвалі аб небяспецы, я побач не бачыў.

Тры маладыя жаўрукі трымаюцца разам і час ад часу глядзяць у неба - ці не ляціць там драпежнік?

Але не толькі яны вымушаныя баяцца - шматлікая моладзь выляцела з блізкай фермы ў гарадзкіх і вясковых ластавак. Яны раптам ўзляцелі і паднялі шум, але было ўжо позна - шуляк-карагольчык праляцеў побач з месцам адпачынку жаўрукоў-смецюхоў з ластаўкай у кіпцюрах.

Адразу, як смецюхі пачулі лямант ластавак, яны спрыгнулі з прыступак і схаваліся ў дзьмухаўцах - беражонага самі ведаеце хто беражэ!

А калі небяспека прайшла, ці, хутчэй праляцела, ізноў час ад часу паглядаючы ў неба, можна і расслабіцца...

19-07-2019, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі