27 кастрычніка стала вядома, што Генеральны дырэктар аховы навакольнага асяроддзя пачаў працэс па прызнанню нядзейсным распараджэнне рэгіянальнага дырэктара агенцтва аховы навакольнага асяроддзя ў Ольштыне, якое дазваляла адстрэліць больш за 100 птушак розных відаў з сямейства крумкачовых. Адначасова дзеянне гэтага контраверсійнага распараджэння было прыпынена.
Супраць апошняга выступіла шмат прыродаахоўных арганізацый з усяе Польшчы, між іншым Агульна польскае таварыства аховы птушак (Ogólnopolskie Towarzystwo Ochrony Ptaków (ОТОР)) i Камітэт аховы арлоў (Komitet Ochrony Orłów (КОО)). Пад час збору подпісаў пад электроннай петыцыяй у гэтай справе за 2 тыдні падпісаліся больш 5000 чалавек. Далейшы збор подпісаў цяпер не мае сэнсу, але ўжо сабраныя будуць перададзеныя ў Генеральную дырэкцыю аховы навакольнага асяроддзя.
Прыродаахоўныя арганізацыі перад усім звярталі ўвагу на адсутнасць навуковага абгрунтавання на карысць высноваў пра неабходнасць адстрэлу птушак, якія прапаноўвала Шчэцінскае таварыства натуралістаў (Szczycieńskie Towarzystwo Przyrodnicze), бо на крумкачовых птушак скідвалася адказнасць за абмежаваную колькасць шэрых курапатак і зайцоў-шаракоў.
Варта падкрэсліць, што хаця ў пададзеным у рэгіянальную інспекцыю лісце таварыства называецца як Szczycieńskie Towarzystwo Przyrodnicze, насамрэч яно зарэгістраванае пад іншай назвай - Szczycieńskie Towarzystwo Przyrodniczo-Łowieckie = натуралісцка-паляўнічае.
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак крумкача Дзьмітрыя Якубовіча
На гэтую тэму:
Крумкачовыя птушкі апынуліся па-за законам у Аўстрыі Польшча з-за недастатковай аховы птушак апынецца перад Трыбуналам справядлівасці Еўразвязу У Польшчы нельга будзе паляваць на курапатку і зайцаў? Цяжкае жыццё ў моладзевых гангах
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ