EuroBirdwatch-2015 у Гродна. Першы дзень, 3 кастрычніка

Як раз перад пачаткам назіранняў у парку імя Ж-Э Жылібера вызірнула сонейка і самае важнае – засталося. Ды пачало так прыграваць, што праз паўгадзіны можна было здымаць швэдры ды курткі. Дзякуючы пагодзе і скаардынаванай працы маіх студэнтак-заолагаў да нас пацягнуліся людзі, сярод якіх было шмат сем’яў з маленькімі дзеткамі ці дзядуляў-бабуляў з унукамі-ўнучкамі. З іншаземцаў адзначылі 2 групы з Польшчы.

Усяго ў назіраннях у першы дзень паўдзельнічалі 118 дарослых і 71 juv. Прычым ўзятыя для раздачы матэрыялы разыйшліся нават трошкі раней, чым скончыліся запланаваныя тры гадзіны.

Усе разам адзначылі наступных птушак:

Канюх-мышалоў -1

Качка-крыжанка – 36

Шпак – 45

Шызы голуб – 101

Палявы верабей – 89

Сініца вялікая – 9

Шэрая варона – 6

Грак -2

Вялікі дзяцел – 1

Зв. Паўзунок -1