Сёння ў спецыяльным памяшканні Гродзенскага заапарку ўрачыста адкрыліся дзве фотавыставы, падрыхтаваныя Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ. Прадстаўленыя на іх здымкі паказваюць як па-мастацку можна здымаць птушак і прыроду вакол нас. Адна з іх прысвечана памяці Жоржа Гулеўскага (1941-2017), нашага калегі і ганаровага сябра АПБ і складаецца з 20 адабраных крэўнымі яго найлепшых здымкаў, другая ж паказвае погляд Дзьмітрыя Якубовіча (на верхнім здымку), пэўна найлепшага сучаснага фатографа-анімаліста нашай краіны, на нашых птушак.
На адкрыцці, акрамя прывітальных словаў ад Дзьмітрыя Вінчэўскага, намесніка старшыні аддзялення, весела і пазнавальна пра некаторых птушак на здымках распавёў дзеткам, іх бацькамі і бабулям з дзядулямі Віталь Гуменны, намеснік дырэктара заапарка.
Колькі гадоў трэба здымаць і тысяч фатаграфій трэба зрабіць, каб атрымаць жаданы здымак вялікага бугая, баталёнаў ці вадзянога пастушка, распавёў Дзьмітры Якубовіч.
Выставы "прыехалі" у заапарк з музею вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, а праз месяц пераедуць у гімназію г.Шчучына. Таму спяшайцеся паглядзець іх да новага году!
Дзьмітры Вінчэўскі, здымкі аўтара
На гэтую тэму:
In Memoriam: Георгій Васільевіч Гулеўскі (1941-2017)
Дзьмітры Якубовіч - абсалютны пераможца Гродзенскага абласнога фотаконкурсу "Нашы птушкі-2011"
На картмаксімуме з Птушкай 2011 году здымак гарадзенскага фотаанімаліста
Поздравляем Дмитрия Якубовича с выходом в финал “Золотой черепахи”
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ