Новае даследаванне, праведзенае на дамовых вераб’ях (Passer domesticus) –відзе, які быў інтрадукаваны еўрапейскімі перасяленцамі ў Аўстраліі і Новай Зеландыі у сярэдзіне ХІХ стагоддзя, паказала, што высокія тэмпературы пад час развіцця птушанят у розных месцах гэтых краін могуць прыводзіць да змяншэння памераў іх цела.
Даўно вядомы адзін з законаў зоагеаграфіі, ці правіла Бергмана: жывёлы таго ж або блізкіх відаў маюць у больш халодным клімаце большыя памеры цела ў параўнанні з тымі, якія жывуць у больш цёплым. Адно з асноўных тлумачэнняў гэтай заканамернасці ў тым, што гэта адаптацыя да меншай страты цеплыні за кошт параўнальна меншай паверхні цела ў адносінах да яго аб’ёму. Аднак глабальнае пацяпленне штурхае навукоўцаў шукаць – і знаходзіць – змены ў жыцці птушак і іншых жывёл, пра якія дагэтуль не было вядома.
Самуэль Эндр’ю (Samuel Andrew) і яго калегі з універсітэту Macquarie ў Сіднэі знялі прамеры з 40 дарослых дамовых вераб’ёў, адлоўленых для гэтага ў 30 розных мясцовасцях па ўсёй Аўстраліі і Новай Зеландыі. Навукоўцы знайшлі, што максімальныя тэмпературы летам пад час развіцця птушанят з’яўляюцца лепшай падказкай якога памеру будзе цела ў дарослых птушак, чым мінімальныя тэмпературы зімой. Атрыманыя вынікі паднялі пытанне: ці сапраўды высокія тэмпературы паветра пад час развіцця птушак могуць мець эфект на памеры іх цела на ўсё жыццё?
Тады, магчыма, павелічэнне максімальных тэмператур і глабальнае пацяпленне можа мець эфект на велічыню цела птушак, і, апасрэдавана, таксама на іх выжывальнасць.
Крыніца:
Andrew, S C, Awasthy, M, Griffith, A D, Nakagawa, S, and Griffith, S C. 2018. Clinal variation in avian body size is better explained by summer maximum temperatures during development than by cold winter temperatures. The Auk 135: 206-217.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Мікалая Вераб’я
На гэтую тэму:
Чаму арктычныя кулікі апынуліся ў рэальных клопатах з-за пацяплення клімата
Клімат і маўрыкійская пустальга
Крычкі-чэгравы ўпершыню загнездавалі на Алясцы ў выніку глабальнага пацяплення?
За мінулае стагоддзе птушкі Каліфорніі пачалі гнездаваць на тыдзень раней
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ