Хваля знікненняў вынішчае поле для эвалюцыі

 Сучасныя тэмпы знікнення біялагічных відаў значна змяншаюць магчымасці з’яўлення новых відаў у выніку эвалюцыі – так лічыць Сайман Сц’юарт (Simon Stuart), кіраўнік камісіі па выжыванню відаў Міжнароднага звязу аховы прыроды (Species Survival Commission for the International Union for the Conservation of Nature (IUCN)).

"Нават прыкладна памераць час, неабходны для ўзнікнення новага віду цяжка. Але няма сумневаў, што сучасныя тэмпы знікнення нашмат хутчэйшыя” – сказаў навуковец у інтэрвью Guardian. .

У 2004 годзе IUCN ацэньвала тэмпы знікнення як хутчэйшыя ад 100 да 100 разоў за сярэднегеалагічныя (да з’яўлення чалавека).
Цяпер паводле ацэнак IUCN амаль палова ўсіх відаў прыматаў знаходзіцца пад пагрозай знікнення ў бліжэйшыя 50 год, кожны трэці від амфібій, кожны чацвёрты – звяроў, і кожны дзевяты – птушак. Але дадатковая праблема ў такіх ацэнках для большасці менш даследаваных таксонаў ёсць у тым, што арганізацыя змагла ацаніць сучасны стан толькі 2.7 % з 1.8 мільёна вядомых  - г.зн. апісаных навукай - відаў. Біёлагі не сумняюцца, што наперадзе апісанне паміж мільёнам і 10 мільёнамі пакуль не вядомых відаў. Калі, канешне, многія з іх не знікнуць яшчэ да свайго фармальнага апісання…
Біялагічныя віды пакутуюць і знікаюць ад разнастайных прычын. Сярод галоўных: знішчэнне лясоў, змены клімату, знішчэнне або фрагментацыя месцапражыванняў, ацідафікацыя акіяну, браканьерства і паляванне, інвазіі чужародных відаў, гандаль жывымі “забаўкамі” ды іншыя.

На здымку з www.telegraph.co.uk тонкадзюбы кулён. Апошні раз птушку бачылі ў 1998 годзе.
Паводле www.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
АЎДЗІТ АНГЛІЙСКАЙ ПРЫРОДЫ – ПРАПАЛІ 500 ВІДАЎ!

Крызіс знікненняў паглыбляецца

Аўстралійскую мегафауну знішчылі першабытныя людзі

Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.