Сёлета кожны пяты сябра гэтай адной з самых масавых у Свеце прыродаахоўных арганізацый – гэта юнак або юначка, маладзейшыя за 19 год. Такой колькасці дзетак і падлеткаў у арганізацыі яшчэ не было! Нагадаем, што ўжо некалькі год у Каралеўскім таварыстве абароны птушак больш за 1 мільён сябраў.
За апошнія 18 месяцаў да RSPB далучыліся 27 тысяч юных сябраў. Частка з іх уступіла разам з сям’ёй, а частка ў клубы арганізацыі для дзетак і падлеткаў. Супрацоўнікі арганізацыі вераць, што бацькі хочуць, каб іх дзеткі больш ведалі пра прыроду і па іншаму да яе ставіліся. За апошні год на 20% стала больш сямейных наведванняў рэзерватаў RSPB, дзе акрамя прыроды можна паглядзець і паўдзельнічаць у лоўле і вызначэнні маленькіх насельнікаў сажалак, адкрытых мясцінаў з мёртвай драўнінай і шпацырах з гідам.
RSPB мае больш за 60 гадовую гісторыю працы з дзеткамі. Ў 1943 годзе быў заснаваны The Junior Bird Recorders’ Club для падлеткаў 14-17 год. Сяброўства ў ім каштавала 5 пенсаў і тады знайшлося 550 такіх цікаўных юных бёдуотчараў па ўсёй краіне.
У 1965 клуб змяніў назву на Юных орнітолагаў Young Ornithologists’ Club (YOC), адкрыты для ўсіх, каму менш 19 год. У 2000 адбылася яшчэ адна змена назвы – на Даследчыкаў дзікай прыроды RSPB Wildlife Explorers. Цяпер Клуб падзелены асобна для дзетак і падлеткаў (мае сваю назву – Phoenix). Больш пра іх можна даведацца тут: www.rspb.org.uk/youth
Здымак гульні ў харчовы ланцуг у адным з рэзерватаў RSPB Дзьмітрыя Вінчэўскага
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ