Брытанскі арніталагічны траст (British Trust for Ornithology) абвясціў, што яго валанцёры акальцавалі больш за мільён птушак у 2010 годзе, што здарылася ўпершыню. Прыкладна 2700 кальцавальнікаў птушак у свой вольны час паставілі новы рэкорд, змясціўшы кольцы ў Брытаніі і Ірландыі на 1.047.092 птушкі. Ў 2009 годзе быў пастаўлены папярэдні рэкорд, аднак тады мільёну акальцованых птушак дасягнуць не атрымалася – іх было “толькі” 935.904 асобін.
Дзве птушкі прэтэндуюць на званне “мільённай” у 2010 годзе. Абедзьве акальцаваныя каля 14.00 5 снежня мінулага году: гэта звычайная стрынатка (Emberiza citrinella) каля Collieston, Aberdeens, групай Grampian Ringing Group, і сініца-маскоўка (Parus ater), акальцаваная ў той самы час каля Raglan, Gwent.
Звычайная стрынатка была пазначаная пад час праекту па вывучэнню перамяшчэнняў птушак сельгасземляў. За апошнія 25 год яе колькасць зменшылася на 53 % і яна цяпер занесеная ў Брытанскую Чырвоную кнігу.
Сініца-маскоўка была адной з 57 000 птушак, акальцаваных ва Ўэльсе ў мінулым годзе пад час праекту па маніторынгу біяразнастайнасці. З 1995 году Ўэльс страціў амаль кожную 5 сваю сініцу-маскоўку.
Д-р Роб Робінсан (Dr Rob Robinson), які ачольвае экалагічны аддзел the BTO, сказаў: “Кальцаванне птушак застаецца адным з галоўных метадаў вывучэння птушак, які дазваляе нам адсочваць стан іх папуляцый і зразумець чаму ён змяняецца. Нашы валанцёры ўжо зноў “у полі” і працягнуць сачыць за спадамі і пад’ёмамі нашых брытанскіх птушыных папуляцый”.
Эмблема стагоддзя кальцавання птушак сябрамі ВТО
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
З новага году – абноўлены BTO
Шасцідзесяцігадовы альбатрос яшчэ размнажаецца !
Самы стары ў Свеце сярэдні кулён паходзіць з Шэтландзкіх астравоў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ