Бёдуотчары зноў адзначылі невядомы для навукі від птушак?

Адно з найбольш вядомых турагенцтваў для фатографаў-анімалістаў і бёдуотчараў - Rockjumper Birding Adventures  арганізуе наведванне месцаў, у якіх аматары назіранняў за птушкамі з’яўляюцца рэдка ці не наведваюць зусім. Дзякуючы гэтаму часам атрымліваецца дасягнуць выдатных нечаканых вынікаў. Пра тое, як дзякуючы адной з іх экспедыцый Жаўрука, сфатаграфаванага ў Эфіопіі, не могуць вызначыць да віду, мы нядаўна распавядалі.

Пад апошняй выправы групы бёдуотчараў у Анголу, яны, між іншым, назіралі птушак у паўночных прыбрэжных лясах ля Uige, калі лідэр групы Маркус Лілж (Markus Lilje) ўбачыў групку з трох птушак, якіх ён вызначыў як уюрковых ткачыкаў з роду Nesocharis на ўскрайку лесу. Аднак у Анголе птушкі гэтага роду дагэтуль ніколі не адзначаліся, таму можна ўявіць здзіўленне і радасць Маркуса!
Птушкі спачатку сядзелі на дрэве з сухімі галінкамі і далі сябе добра разгледзець, а потым пераляцелі ў менш зручнае для назіранняў месца  паміж расліннасцю, аднак і там іх можна было разгледзець. Маркус здолеў зрабіць некалькі здымкаў здалёк, якія далёкія ад дасканаласці, аднак паказваюць трох уюрковых ткачыкаў.
Птушкі найбольш нагадвалі белагорлых уюрковых ткачыкаў  (N.ansorgei), аднак мелі больш смуклае цела,  даўжэйшы хвост і белае кальцо заходзіла на заднюю частку шыі, а ў N.ansorgei яно ёсьць толькі спераду. Аднак найбольш цікава, што белагорлыя уюрковыя ткачыкі распаўсюджаны далёка ад Анголы, толькі ў лясах Albertine Rift, які з’яўляецца натуральнай мяжой паміж Конга, Ўгандай, Руандай, Бурунд’і і Танзаніяй. 
Таму ёсць вялікія падставы думаць, што гэтыя птушкі пакуль невядомы для навукі від, але каб пацвердзіць гэта неабходныя дадатковыя назірані і даследаванні.
 

Здымак Rockjumper Birding Adventures 
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Новы від качурак адкрыты дзякуючы ўважлівасці бёдуотчараў
Новы від птушак апісаны ў Балівіі

Новы від птушак з Гавайскіх астравоў

Новы від птушак апісаны на Мадагаскары