Паводле вынікаў адмысловай экспедыцыі арнітолагаў у Пуэрта Монт (Puerto Montt), Чылі, можна казаць пра тое, што адбылося адкрыццё новага віду птушак. Кіраваў экспедыцыяй самы выбітны знаўца альбатросаў, буравеснікаў і качурак Пітэр Гарысан (Peter Harrison) .
Адкрыццю папярэднічалі назіранні невядомага віду качурак, якія адбыліся амаль роўна два гады таму назад – у лютым 2009 году ля ўзбярэжжаў Чылі. Два ірландзкіх бёдуотчары - Seamus Enright i Michael O’Keeffe – адзначылі прыкладна ў тым самым месцы, дзе цяпер птушкі былі злапаныя дзіўную качурку з вялікімі белымі ўчасткамі знізу крылаў. Гэтая птушка не магла быць чылійскім падвідам адзінай распаўсюджанай у гэтай акваторыі Ўілсанавай качуркі Oceanites oceanicus chilensis, аднак яе апярэнне не пасавала і да іншых вядомых навуцы відаў. У 2010 годзе гэтыя аўтары апублікавалі ў часопісе Dutch Birding артыкул пра сваё назіранне.
А ўжо сёлета, ў другой палове лютага, каманда з 5 навукоўцаў пад кіраўніцтвам Пітэра Гарысана змаглі злапаць аж 12 птушак гэтага загадкавага віду! Для гэтага яны з поспехам выкарысталі прыдуманую імі сець, якую раней таксама з поспехам выкарысталі ля Новай Зеландыі для лоўлі іншага віду качурак, які доўгі час лічылі вымерлым - Oceanites maorianus. Пасля дэталёвага марфалагічнага даследавання адлоўленых качурак стала зразумела, што гэта неапісаны пакуль што від птушак.
Пітэр Гарысан – аўтар кнігі “Марскія птушкі Свету” (“Seabirds of the World”), упершыню апублікаванай у 1983 годзе і якая дагэтуль з’яляецца падручнікам для ўсіх, хто цікавіцца гэтай разнастайнай групай птушак. Цяпер Гарысан рыхтуе значна дапоўненую і пераробленую версію сваёй кнігі, ў кяую зможа змясціць апісанне і новага віду, які ён сам апісаў.
Паводле www.przyroda.org (тэкст і здымкі) праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Тысячы новых відаў адкрыты на працягу аднаго году
Новы від птушак апісаны ў Калумбіі (+Відэа)
Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры
Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы
Новы від птушак адкрыты на Барнэа
Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе
Новы від птушак адкрыты ў Лаосе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ